Дэпутацтва ў савецкім стылі



Чарговая сесія дэпутатаў Бярозаўскага раёна па абмеркаванню стану работы са зваротамі грамадзян прайшла ў савецкім стылі.

Кіраўніцтва раёна і дэпутаты заявілі, што робяць усё для таго, каб жыццё насельніцтва стала камфортным.

Намагаюцца садзейнічаць выбарцам у рашэнні іх штодзённых праблем. Таму, на іх думку, зваротаў летась стала значна менш. Кажа старшыня Бярозаўскага раённага савета дэпутатаў Мікалай Чыж:

– Выканаўчай уладай нашага раёну робіцца ўсё магчымае, сыходзячы з фінансавых магчымасцяў, для стварэння нармальных умоваў для пражывання нашага насельніцтва.

Самі грамадзяне не ведаюць пра дасягненні дэпутатаў.

Сярод апытаных на вуліцах Бярозы не знайшлося ніводнага, хто б ведаў свайго мясцовага дэпутата, і адзінкі, што звярталіся, але і тым не дапамаглі:

– Мясцовыя? Не, не ведаю…

– Не дапамагалі.

– Не, не ведаю.

– Не, не памятаю.

– Не.

– Не.

– Я забыла.

– Не ведаю.

– Бачыце, як мы жывем? Не бачу ў гэтым сэнсу.

– Праблем хапае, але мы не звяртаемся, бо не верым

– Не дапамаглі.

Аліхвер Аляксандр:

 – У іх павінна быць паляпшэнне ў працы са зваротамі грамадзянаў. Калі чалавек звярнуўcя з канкрэтным пытаннем, калі ласка, адкажыце яму каротка і зразумела.

На раённай сесіі прысутнічаў дэпутат палаты прадстаўнікоў Леанід Кавалевіч. Ён сярод 8 дэпутатаў галасаваў супраць дадатковага падатку на аўтамабілі. Але такі крок ураду ўсё ж адабрае. „Трэба мець добрыя дарогі”, – сказаў дэпутат Кавалевіч.

А што да змяншэння зваротаў, паводле людзей, то не таму, што праблем паменшала, а таму, што  пісаць бессэнсоўна.

 

Беларускае Радыё Рацыя