Дэпутаты не хочуць распавядаць пра сваю дзейнасць



Актывіст Руху „За свабоду” Алег Пронскі атрымаў адказы-адпіскі ад дэпутатаў Мастоўскага раённага савета. Ён патрабаваў ад „народных абраннікаў” даць справаздачу пра вынікі дэпутацкай дзейнасці за шэсць месяцаў.

У прыватнасці, прыйшоў адказ ад дэпутата Анатолія Панасевіча з Галубоўскай выбарчай акругі №13, паведамляе актывіст:

– Напісалі, каб звяртаўся на той акрузе, дзе прапісаны, пра таго дэпутата нічога не адказалі. Літаральна ўчора прыйшоў яшчэ адзін адказ ад Курылавіцкай акругі, таксама ад дэпутата, аднолькавага зместу. Паў гады атрымліваецца прапрацаваў дэпутатам, нічога не рабіў, я думаю, што так, бо няма чаго сказаць.

Актывіст прыгадвае, што грамадзяне маюць права звяртацца да ўладаў са сваімі пытаннямі і праблемамі. А таксама маюць права патрабаваць ад дэпутатаў справаздачу пра іх дзейнасць.

Алег Пронскі адзначае, што ў час мінулых мясцовых выбараў у Мастоўскі райсавет не трапіў ніводзін альтэрнатыўны кандыдат, а цяпер „прызначаныя” дэпутаты не вырашаюць праблемаў выбарнікаў і пішуць адпіскі.

Беларускае Радыё Рацыя