Deutsche Welle закрывае бюро ў Маскве



Напярэдадні канал Deutsche Welle атрымаў прадпісанне закрыць маскоўскае бюро да 9:00 у пятніцу, 4 лютага. У гэты ж дзень журналісты Deutsche Welle, якія працуюць у Расеі, павінны здаць свае акрэдытацыі. Маскоўскае бюро нямецкага тэлеканала Deutsche Welle закрылася пасля пастановы расейскіх уладаў спыніць яго вяшчанне, гаворыцца на сайце канала.

Бюро атрымала апавяшчэнне аб закрыцці напярэдадні. “Мы ўзрушаныя. Для ўсіх нас тут гэтая навіна вельмі асабістая…”, — заявіў кіраўнік маскоўскага офіса Deutsche Welle Юрый Рэшата. Мяркуецца, што гэта адказ Расеі на забарону вяшчання тэлеканале RT DE ў Германіі.

[manual_related_posts]