Для бязвізавага руху адкрыты пункт пропуску Рудаўка-Лясная



Турысты ўжо могуць скарыстацца польска-беларускім сезонным памежным пераходам Рудаўка-Лясная. Упершыню гэта можна зрабіць не толькі на байдарцы, але таксама пешшу і на веласіпедзе. Водапераход адкрыты турыстам з Польшчы ды іншых краінаў свету ў межах бязвізавага рэжыму.

Падарожжа без візы на тэрыторю Гародні і Аўгустоўскага канала магчымы ўжо з канца кастрычніка, кажа маршалак Падляшскага ваяводства Ежы Ляшчынскі.

– 10 тысяч турыстаў цягам паўгода, калі зімовая пара не вельмі спрыяла гэтаму, скарысталіся бязвізавым рэжымам. Гэты сезон пакажа наколькі людзі ў гэтым зацікаўлены, але мы стараемся стварыць умовы для развіцця турыстычнага руху.  

У афіцыйным адкрыцці памежнага перахода апрача маршалка Падляшскага ваяводства ўдзельнічаў старшыня Гарадзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў.

Сезонны пераход Рудаўка-Лясная будзе працаваць кожны дзень з 7 да 19 гадзін па польскім часе да 1 кастрычніка.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток