Для жыхара Пінска назбіралі ахвяраванні, каб аплаціць утрыманне ў ізалятары



Для жыхара Пінска Ігара Шаршуна, які адбывае пакаранне ў выглядзе 15 сутак арышту за ўдзел у акцыі супраць Дэкрэта№3, назбіралі ахвяраванні, каб аплаціць ягонае ўтрыманне ў ізалятары.

Сябра Партыі БНФ Алесь Рамановіч распавёў, што маці затрыманага не мела такіх сродкаў і таму быў кінуты покліч да грамадства:

— Па-першае, я хацеў бы падзякаваць беларусам, якія жывуць у Беларусі і па-за межамі. Якія дапамаглі матэрыяльна маці Ігара Шаршуна. Былі званкі з-за мяжы, запытваліся, як пераслаць грошы. Пінчукі таксама актыўна падтрымалі. Зараз грошай хапае каб аплаціць утрыманне і зрабіць добрую перадачу ў ізалятар.

Пінчук Ігар Шаршун быў затрыманы пасля 11 сакавіка, калі ў Пінску адбылася першая акцыя супраць Дэкрэта №3. Ён атрымаў 15 сутак арышту.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя, Пінск