Дняпро ажывае



Летам 2016 года на тэрыторыі Расеі ў ваду трапілі шкодныя рэчывы. У рацэ загінула ўся рыба, перагарэлі водарасці. Мёртвая рыба плыла ў незлічонай колькасці. Каля Дуброўны стаялі сеткі, якія затрымлівалі мёртвую рыбу. Там яе выцягвалі і закопвалі ў траншэі. Але не ўсю, жыхары Воршы і Магілёва маглі назіраць апакаліпсічную карціну – плылі мёртвыя вялізныя самы, міроны, чырвонакніжныя рыбы і нават бабры. Зніклі качкі і чайкі. Вада была мёртвай – цяжкой, больш падобнай на алей. Не было малькоў.

Дняпро 15 красавіка 2018 года, на рацэ з’явіліся рыбакі.

Рыбакі казалі, што патрэбна тры паводкі, каб рака ачысцілася і ажыла. Тры паводкі з улікам восеньскай (вада восенню стаяла, як вясной), прайшлі. Цяпер бачна, што вада ажывае – кінеш кавалак чэрствага хлеба і каля яго бурліць кола – збіраюцца малькі. 

Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя