Добраахвотная акцыя “Чысты вадаём”



Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў заклікае грамадзян далучыцца да добраахвотнай акцыі “Чысты вадаём”, якая пройдзе ў краіне з 11-га па 19-е красавіка. Акрамя практычных мэтаў па ўпарадкаванню навакольнага асяроддзя, акцыя таксама мае і асветніцкі напрамак – выхаванне экалагічнай культуры.

Па словах чальца таварыства – Ігара Кавалёва – вельмі добра, каб да акцыі далучаліся тыя, хто больш за ўсіх з’яўляецца каля вадаёмаў:

– Застаецца сумным той факт, што колькі не заклікаеш людзей, з цяжкасцю адгукаюцца на падобныя акцыі. Два разы звярталіся да рыбакоў, абтэлефаноўвалі. Два-тры чалавекі прыходзяць на акцыю. Хаця, сапраўды, асноўныя, хто пакідаюць за сабой смецце – гэта рыбаловы-аматары. У горадзе, канешне, грамадзяне дапамагаюць, якія ходзяць на вадаём.

Па інфармацыі Таварыства паляўнічых і рабыловаў, акцыя “Чысты вадаём” ладзіцца пяты год запар. За гэты час неабыякавымі грамадзянамі добраўпарадкавана звыш 4-х тысяч берагавой лініі ды вывезена каля 5 тысяч кубічных метраў смецця.

Беларускае Радыё Рацыя