Дом друку выстаўляюць на аўкцыённыя таргі



Помнік архітэктуры эпохі канструктывізму – Дом друку, размешчаны на праспекце Незалежнасці, 79, будзе выстаўлены на аўкцыён, паведамілі «Мінск-Навінам» у камітэце дзяржаўнай маёмасці Мінгарвыканкама.

Таргі пройдуць у верасні, цяпер аб’ект рыхтуюць да продажу.

– Дом друку быў прыняты ва ўласнасць горада рашэннем Мінгарвыканкама ў верасні 2018 года. Гэты знакавы аб’ект размешчаны ў цэнтральнай частцы сталіцы і мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Агульная плошча 4-павярховага будынка – 3558,6 кв. м, плошча зямельнага ўчастка – 0,1711 га. У адпаведнасці з каляндарным графікам ўключэння ў гаспадарчы абарот, зносу невыкарыстоўваемай і неэфектыўна выкарыстоўваемай нерухомай камунальнай маёмасці было прынята рашэнне прадаць гэты аб’ект з аўкцыёну. У капітальнага будынка даволі шырокае функцыянальнае прызначэнне, так што спадзяемся, што знойдуцца мецэнаты, якія ўнясуць свой уклад у аднаўленне гістарычнай спадчыны сталіцы. Аб’ект будзе прадавацца па рынкавым кошце, з заключэннем дагавора арэнды зямельнага ўчастка. Агульны кошт маёмасці, а гэты будынак, 4 пляцоўкі, агароджа, шматгадовыя зялёныя насаджэнні (без права заключэння дагавора арэнды зямельнага ўчастка) складае 6 895 446 рублёў, – адзначыла намеснік старшыні камітэта «Мінскгармаёмасць» Святлана Нагорнава.

Будынак Дома друку пабудаваны ў 1930-1935 гадах у стылі канструктывізму.

zviazda.by