Дом46 запрашае на сустрэчу з Міленай Драгічевіч-Шэшыч



Гарадзенская прастора Дом46 запрашае на адкрытую лекцыю прафесаркі з Сербіі Мілены Драгічэвіч-Шэшыч. Лекцыя, што адбудзецца 9 снежня а 19-й гадзіне,  будзе тычыцца культуры і мае назву «Культура ў стратэгіях развіцця рэгіёнаў, гарадоў, супольнасцяў: асноўныя падыходы, лепшыя практыкі, партнёрства органаў улады і арганізацый культуры». Мілена Драгічэвіч-Шэшыч з’яўляецца міжнародным экспертам па справах культурнай палітыкі і менеджменту ў галіне культуры, кіраўнік секцыі ЮНЕСКА па культурнай палітыцы і менеджменце, прафесар і дэкан факультэта драматычных мастацтваў Універсітэта мастацтваў у Бялградзе. Яна ўпершыню завітае ў Гародню.

Пра сустрэчу і лектара распавядае арганізатарка сустрэчы, кіраўніца прасторы Дом46 Яўгенія Рамановіч:

– З ёй лёгка можна ўсталяваць кантакт, яна вельмі адкрыты чалавек, напрыклад, атрымаць грошы на свой праект. Таму што яна ведае фонды, яна можа падказаць, як супрацоўнічаць з гэтымі фондамі, яна можа падказаць рашэнні вашых праблем, якія датычаць вашай арганізацыі. У нас такая задача, каб прыцягнуць дзяжструктуры і незалежныя арганізацыі, каб яны працавалі разам. То бок ідэя гэтай лекцыі, каб аб’яднаць два гэтыя бакі, каб яны разам супрацоўнічалі. 

Яўгенія Рамановіч запрашае на сустрэчу розных жыхароў горада, а таксама сябраў розных недзяржаўных арганізацый і прадстаўнікоў улады. Уваход на лекцыю Мілены Драгічэвіч-Шэшыч вольны.

Беларускае Радыё Рацыя