Дональд Трамп заразіўся каронавірусам



Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў, што разам з Меланіяй Трамп заразіўся каронавірусам. Пра гэта ён напісаў у сваім твітары.

«Сёння я і першая лэдзі здалі станоўчыя тэсты на COVID-19. Мы неадкладна сыходзім на каранцін і лячэнне. Мы пройдзем праз гэта разам!»

Лекар Трампа Шон Конлі заявіў, што прэзідэнт і першая лэдзі адчуваюць сябе добра.

Раней стала вядома, што COVID-19 выяўлены ў дарадчыцы прэзідэнта Хоуп Хікс. Яна суправаджала Трампа ў нядаўніх перадвыбарных паездках у Кліўленд і Мінесоту. Па звестках Bloomberg, у Мінесоце Хікс адчула сябе дрэнна і на зваротным шляху ў Вашынгтон у прэзідэнцкім самалёце яе ізалявалі ад навакольных, паведаміла meduza.io

Фота rt.com