Доступ да сайту абмежавалі, дакладную прычыну не патлумачылі



Міністэрства інфармацыі Беларусі адказала Прафсаюзу работнінкаў радыёэлектроннай прамысловасці пра прычыны, па якіх амежаваны доступ да сайту арганізацыі.

Па словах каардынатара РЭПу Змітра Бародкі, адказ вельмі неканкрэтны і хутчэй нагадвае адпіску.

– Мы накіравалі афіцыйны запыт у Міністэрства інфармацыі. І вось прыйшоў адказ, у якім паведамляецца, што доступ абмежавалі за распаўсюджванне інфармацыйных паведамленняў альбо матэрыялаў, распаўсюджванне якіх можа нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь. І ў адказе сказана, што доступ да інтэрнэт-рэсурсу praca-by.info абмежаваны міністэрствам загадам яшчэ ад 21.08. 2020 году. Цікава, што загад быў у 20-ым годзе, а доступ фактычна быў абмежаваны недзе тры месяцы таму.

У адказе міністэрства інфармацыі таксама паведамляецца, што дадзенае рашэнне было прынятае на падставе паведамлення аператыўна-аналітычнага цэнтру пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Па словах Змітра Бародкі, прафсаюз не выключае звароту ў суд, таму што ў адказе не гаворыцца, якія ж канкрэтна матэрыялы сайту маглі нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі. Атрымліваецца нейкае абстракнае абвінавачванне, не пацверджанае фактамі. З усяго гэтага можна зрабіць толькі адну выснову: ціск уладаў на грамадскія арганізацыі працягваецца.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]