Драгічынскі міліцыянт спагнаў з жыхаркі Кобрынскага раёна 1500 рублёў



Ізноў драгічынскі міліцыянт маёр Юрый Чарнышкоў пабагацеў на цэлых паўтары тысячы рублёў, якія атрымае цяпер ужо ад жыхаркі Кобрынскага раёна Галіны Левік.

Дзяржаўны абвінаваўца пракурор Антон Гушчын упэўнены, што толькі „дамашняя хімія”, канфіскацыя „зброі злачынства” – мабільнага тэлефона, і вялікая сума на карысць Чарнышкова, перавыхавае Левік у любові і павазе да людзей у пагонах, кажа жыхарка Кобрына Галіна Левік:

– Проста няма слоў, бог ім суддзя, мы гэта перажывем. Мне тэлефануе сяброўка і кажа „а як ты будзеш, сядзі цяпер ціха”, а ў мяне яшчэ больш прэ, больш закіпае ад гэтага бязмежжа, таму што няма ў нас справядлівасці, няма. І будзем чакаць, калі яна будзе, будзем спадзявацца, што ў бліжэйшай будучыні нешта зменіцца, і таму трэба трымацца і заставацца чалавекам. 

Барацьбіт з эканамічнымі злачынствамі маёр Чарнышкоў, па ўсім відаць, стане пераможцам у Беларусі сярод сілавікоў, якія страсаюць грошы з тых, хто наняў іх абараняць.

Маёр Чарнышкоў

Сам Чарнышкоў выявіў 97 “злачынцаў”, якія адазваліся пра яго не лепшым чынам. І з кожнага ён мае намер атрымаць не менш паўтары тысячы рублёў.

Беларускае Радыё Рацыя