Дранікі атрымаюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі
9 дзён таму
Галоўная беларуская традыцыйная страва — дранікі — неўзабаве атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства культуры Беларусі. Пытанне аб наданні такога статусу традыцыям прыгатавання і ўжывання страў з таркаванай бульбы — дранікаў, бульбяных бліноў, бабкі — разгледзелі на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады ў пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Мінкульце. Чальцы рады адзінагалосна прагаласавалі «за».
Эксперты пераканаліся, што традыцыя прыгатавання страў з таркаванай бульбы распаўсюджана па ўсёй Беларусі — зафіксавана 235 народных рэцэптаў.
Беларускае Радыё Рацыя