Дудар Зміцер Шыманскі ўцёк з хіміі



Асуджаны за ўдзел у пратэстах дудар Зміцер Шыманскі здолеў пакінуць Беларусь. Тры тыдні таму музыку асудзілі на 3 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія»). Яго абвінавачвалі па крымінальным артыкуле (арганізацыя і ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) за гранне на дудзе на маршы 16 жніўня мінулага году. Зміцер быў затрыманы разам з чальцамі гурту Irdorath і знаходзіўся за кратамі з 2 жніўня. Праваабаронцы прызналі Шыманскага палітычным зняволеным. Беларуская рада культуры паведаміла, што музыка ўжо за межамі Беларусі, у Варшаве.