Два афіцэры КДБ падарваліся на міне на Гомельшчыне



Два афіцэры Упраўлення КДБ па Гомельскай вобласці загінулі, падарваўшыся на супрацьтанкавай міне. Міна засталася непадалёк ад лагера, разбітага расейскімі войскамі каля ўкраінскай мяжы.

Гісторыя не афішуецца дзяржструктурамі Беларусі.

Фота: nashaniva.com

Па інфармацыі «Нашай Нівы», адзін з загінулых — гэта 35-гадовы падпалкоўнік КДБ Андрэй Равуцкі. На днях у Мазыры назіралі пахавальную працэсію, якая выйшла з двара раённага аддзела КДБ.

Беларускае Радыё Рацыя