Два чалавека прызнаныя палітвязнямі, адзін выйшаў на свабоду



Так выглядае сітуацыя на Берасцейшчыне з асобамі, якія праходзяць па крымінальных палітычна матываваных справах.

Беларускай праваабарончай супольнасцю на Берасцейшчыне палітвязням быў прызнаны Іван Бацюк. На дадзены момант ён знаходзіцца ў СІЗА №7. Прысуд — два гады калоніі. Падставай стаў артыкул 368 крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь або Абраза прэзідэнта.

Яшчэ адзін жыхар Берасця, прызнаны палітвязнем, гэта Канстанцін Рудніцкі. Вучыўся ў Берасцейскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце і рыхтаваўся да іспытаў. Напрыканцы 2021 быў затрыманы за напісанне кнопкі для сайта „Чорная кніга Беларусі”. Судовы працэс яшчэ ідзе.

У сваю чаргу на волю выйшаў палітвязень Рыгор Мамановіч. Адбыў пакаранне па артыкулу 370 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь або за „здзек над дзяржаўнымі сімваламі”. Быў прызначаны адзін год хіміі.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]