Два чалавекі загінулі ў ДТЗ у Іванаўскім раёне



У Іванаўскім раёне 21 мая ў лабавым сутыкненні аўтамабіляў „Аўдзі” і „Фольксваген” загінулі два чалавекі, адзін цяжка траўмаваны.

Як паведамляе ДАІ УУС Берасцейскага аблвыканкама, аварыя здарылася прыблізна ў 3.25 на 466-м км аўтадарогі М10 Кобрын — Гомель — мяжа РФ.

Вадзіцель „Аўдзі”, 22-гадовы жыхар Іванаўскага раёна, не выбраў бяспечную хуткасць руху, не справіўся з кіраваннем і выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе ў лабавую сутыкнуўся з аўтамабілем „Фольксваген-Шаран”, якім кіраваў 56-гадовага жыхар Іванава.

Абодва кіроўцы загінулі на месцы ДТЗ, 23-гадовы пасажыр „Аўдзі” з цяжкімі траўмамі галавы змешчаны ў рэанімацыйнае аддзяленне Іванаўскай цэнтральнай раённай бальніцы.

Параненага пасажыра і целы загінулых кіроўцаў дэблакавалі з аўтамабіляў работнікі МНС.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

belapan.by