Два з паловай гады абмежавання волі за расклейванне ўлётак



33-гадовы жыхар Берасця Аляксандр Кашпанаў прыгавораны да двух гадоў і шасці месяцаў абмежавання волі ў калоніі-пасяленні („хімія”) за расклейванне ўлётак. Рашэнне прынялі 6 красавіка суд Берасцейскага раёна (суддзя Сяргей Маручак). Такое ж пакаранне прасіла вынесці дзяржаўны абвінаваўца Наталля Шастачук.

Кашпанаў быў затрыманы за расклейванне ўлётак 13 верасня 2020 года. Ён быў аштрафаваны на 25 базавых велічынь (675 рублёў) паводле артыкула 21.14 КоАП (парушэнне правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў). Пасля была распачатая крымінальная справа, але ў тэксце ўлётак знайшлі абразу ў адрас супрацоўніка міліцыі. У выніку прысуд быў вынесены на падставе арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады).

belapan.by