Два збітыя амапаўцамі маладзёны ў Гародні ў цяжкім стане



Пасля ўчорашніх надзвычай жорсткіх збіванняў сілавікамі людзей у Гародні два маладыя хлопцы знаходзяцца ў шпіталях у цяжкім стане.

Непаўнагадовы Сяргей Максімаў знаходзіцца ў дзіцячым шпіталі. Іншы малады хлопец Сяргей Лютарэвіч шпіталізаваны ў 4-ым гарадзенскім шпіталі. Абодва збітыя ў крытычным стане.

Многія людзі ў Гародні пасля жорсткіх збіванняў апошніх двух дзён атрымалі пераломы і іншыя цяжкія траўмы.

Беларускае Радыё Рацыя

фота мае ілюстрацыйны характар