Двое грузчыкаў Гомельскага хімзавода пацярпелі пры загаранні серы



Двое работнікаў Гомельскага хімічнага завода пацярпелі пры загаранні серы. Няшчасны выпадак здарыўся 29 чэрвеня прыкладна ў 10 гадзін, паведамілі на прадпрыемстве 1 ліпеня.

Паводле афіцыйнай інфармацыі хімзавода, у цэху сернай кіслаты № 2 на вузле выгрузкі комавай серы пры адкрыцці выгрузнога люка адбылося ўзгаранне серы, пацярпелі двое грузчыкаў па пагрузцы мінеральных угнаенняў і выгрузцы сыравіны для тэхналагічных цэхаў чыгуначнага цэха. Пацярпелым — 54 і 61 год.

На заводзе была аказаная аператыўная медыцынская дапамога, пацярпелыя былі дастаўленыя ў бальніцу, дадалі на прадпрыемстве. Распачатае расследаванне інцыдэнту.

belapan.by