Двух беларусаў з ПВК «Вагнер» падазраюць у ваенных злачынствах пад Кіевам



Ураджэнец Рэчыцы Гомельскай вобласці Сяргей Сазонаў і ўраджэнец Оршы Віцебскай вобласці Аляксандр Ступніцкі, якія ваявалі ў складзе ПВК «Вагнер» у Сірыі, падазраюцца ў 14 эпізодаў катаванняў і зверскіх расстрэлаў у вёсцы Матыжын Макараўскага раёну Кіеўскай вобласці.

Апроч таго, паводле следства, Сяргей Сазонаў і Аляксандр Ступніцкі ўдзельнічалі ў выкраданні, катаванні і забойстве старасты Матыжына Вольгі Сухенка, яе мужа і сына.

Абодва беларусы ўключаныя ў базу цэнтра «Міратворац». Паводле звестак цэнтра, абодва дагэтуль маюць беларускае грамадзянства.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]