Двух блогераў з Берасцейшчыны ўзнагародзілі за мужнасць у творчасці



У Менску “Хартыя – 97” дваццаты раз уручыла Нацыянальную праваабарончую прэмію імя Віктара Івашкевіча. Лаўрэатамі сталі 5 чалавек, якія абаранялі ў розных сітуацыях інтарэсы беларускага грамадства.  З іх два блогеры і грамадскія актывісты – Аляксандр Кабанаў з Бярозы і Сяргей Пятрухін з Берасця.

Яны ўжо больш за год змагаюцца са шкодным акумулятарным заводам пад Берасцем. Прэмія выдадзена за мужнасць у творчасці, кажа Аляксандр Кабанаў:

– Прэмія называцца “За асабістую мужнасць”. За актыўны ўдзел у пратэстах супраць будаўніцтва акумулятарнага завода каля Берасця. І плюс была намінацыя “За мужнасць у творчасці”. То бок, мы асвятляем гэтыя падзеі. На канале “Народны рэпарцёр” на ютубе робім розныя фільмы.

За сваю дзейнасць у якасці блогера на Аляксандра Кабанава было заведзена некалькі адміністрацыйных спраў, былі затрыманні і 15-суткавыя адсідкі. Толькі ў 2019 годзе адбыліся 3 вобыскі на кватэры яго жанчыны і ў вясковым доме яго бацькоў. Нядаўна была заведзена крымінальная справа па надуманай прычыне. Не меншаму пераследу падвяргаецца і Сяргей Пятрухін. Абодва блогеры невыяздныя.

Цалкам матэрыял:

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя