Двух пружанскіх палітвязняў вызвалілі ў зале суда
6 месяцаў таму
У Менску асудзілі палітзняволеных жыхароў Пружанаў Аляксандра Шышко і Паўла Грышкевіча. Іх вінавацілі па „папулярным” артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Нагодай была акцыя пратэсту ў жніўні 2020 года ў Менску.
Суддзя Аляксандр Воўк прызнаў пружанцаў вінаватымі і прызначыў Аляксандру Шышко 3 гады „хіміі”, а Паўлу Грышкевічу — 3 гады „хатняй хіміі”.
Пасля прысуду абодвух вызвалілі ў зале суда. У СІЗА №1 яны правялі да суда па тры месяцы.
Беларускае Радыё Рацыя
[manual_related_posts]