Двух работнікаў „Белтэлекама” прыгаварылі да 11 гадоў пазбаўлення волі



Двух супрацоўнікаў „Белтэлекама” прыгаварылі да 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, пра гэта паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы. Інжынера кампаніі Аляксея Бычкоўскага і спецыяліста па продажах Арцёма Пархамовіча абвінавацілі ў тым, што яны распаўсюдзілі закрытую інфармацыю пра больш чым 200 кліентаў – супрацоўніках падраздзяленняў міліцыі і дзяржслужачых.

Бычкоўскага і Пархамовіча судзілі аж па васьмі артыкулах Крымінальнага кодэксу, сярод якіх і распальванне варожасці, і пагроза гвалтам сілавікам, і неправамернае завалоданне камп’ютарнай інфармацыяй. Затрымалі абодвух мужчын яшчэ ўвосень 2020 года. Бычкоўскі і Пархамовіч год правялі ў СІЗА. Праваабаронцы прызналі іх палітвязнямі. Спатканняў з роднымі ім не давалі. Суд быў закрытым.

[manual_related_posts]