Дыхальная гімнастыка ад каронавіруса? Распавядае эксперт



Асобам, якія перанеслі COVID-19, асабліва тым, хто атрымаў паражэнне функцый дыхальных шляхоў, вельмі важна прайсці курс аднаўлення арганізму, – гавораць медыкі. Перадусім рэабілітацыя лёгкіх адбываецца праз дыхальную гімнастыку.

Выконваць яе магчыма і самастойна, ў хатніх умовах, – адзначае лекарка Надзея Яхімчук:

„Кожнае практыкаванне выконваецца так: ўдых фарсіравана праз нос, выдых фарсіраваны праз рот. Паміж кожным практыкаваннем пацыент павінен аднавіць дыханне, і наступнае практыкаванне пачынаць з роўнага, спакойнага дыхання. Калі падчас дыхальнай гімнастыкі ў пацыента з’явілася галавакружэнне, крыху пацямненне ў вачах, ён павінен крыху больш адпачыць паміж практыкаваннямі. Кожнае практыкаванне трэба выконваць 5-6 разоў”.

Суразмоўца дадае, што калі неаднавіць дыхальныя функцыі, то непазбежна пачнуць развівацца іншыя хранічныя паталогіі ў тым ліку і анкалагічныя.

Беларускае Радыё Рацыя