Дыктоўка на сядзібе ТБМ у Менску



Агульнанацыянальную дыктоўку, прымеркаваную да Міжнароднага дня роднай мовы, пісалі і на сталічнай сядзібе Таварыства беларускай мовы. Распавядае старшыня менскай гарадской арганізацыі ТБМ Аляксандр Давідовіч.

Канешне, асабліва цікава пісаць дарослым. Дзеці ўжо неяк у гэтым на штодзень, для іх гэта нейкія там будні, а дарослыя зараз нават асадку рэдка бяруць. Напісаць дыктоўку – гэта цэлая прыгода. А пасля яшчэ пачынаеш памылкі шукаць, хоць, падаецца, у школе без памылак пісаў, але тут дзесьці якая-небудзь ды праскочыць. Таму гэта даволі цікавая з’ява, і таму людзі прыходзяць год за годам пісаць гэтыя дыктоўкі. Гэта нейкая такая прыгода для дарослага чалавека нават зараз.

Агульнанацыянальныя дыктоўкі ў Беларусі праходзяць у Дзень роднай мовы, пачынаючы з 2008-га года. Гэтым разам на сталічнай сядзібе для дыктоўкі скарысталіся эсэ Уладзіміра Арлова “Незалежнасць – гэта…”.

[Not a valid template]

Маскім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара

[manual_related_posts]