Дылеўскі падвёў вынікі сямнаццатага дня забастоўкі



Лідар Беларускага аб’яднання працоўных Сяргей Дылеўскі падвёў вынікі сямнаццатага дня забастоўкі.

Па яго інфармацыі, колькасць непрацуючага насельніцтва захоўваецца ў раёне 1 мільёна з 4 мільёнаў 200 тысяч працаздольнага насельніцтва. Гэта звольненыя, тыя хто  пайшлі ў адпачынак, захварэлі на каранавірус і іншыя сезонныя захворванні, а таксама тыя хто выйшлі на забастоўку. На дзяржпрадпрыемствах працягваюцца масавыя звальненні. БелАЗ тым часам спрабуе знайсці больш лаяльных супрацоўнікаў нават без досведу працы каб да продажу прадпрыемства хоць неяк закрыць дзіркі ў вытворчасці.

Каранавірус усё яшчэ застаецца вострай праблемай для беларусаў. Аднак, нягледзячы на гэта, па паведамленнях Белых халатаў на медыкаў пачалі аказваць ціск і патрабаваць уступіць у прафсаюз, шантажуючы непадаўжэннем кантрактаў.