Дырэктар Інстытута мовазнаўства: Назва „Мінск” не адпавядае гістарычнай ісціне



Чаму назва беларускай сталіцы сёння афіцыйна гучыць і пішацца Мінск, а не Менск? Чарговыя моўныя курсы пры Інстытуце мовазнаўства Акадэміі навук былі прысвечаныя пытанням тапаніміі.

Гаворыць дырэктар інстытута Ігар Капылоў:

– Гродна – гэта паланізаваная форма, таму што старажытная назва Городзен. Горадна – гэта ўжо пазнейшая форма. Што датычна Мінска. Пачатковая назва Менеск. Менск – таксама наша натуальная назва. Змена “е” на “і” абавязана толькі польскаму ўплыву. У Польшчы ёсць Мінск Мазавецкі. Таму па аналогіі ў свой час палякі ў дакументах канцылярыі перааформілі нашу назву. Гэтая назва не адпавядае гістарычнай ісціне.

Моўныя курсы пры Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа можа вольна наведваць кожны ахвочы. Праходзяць яны раз на тыдзень і прысвечаны актуальным праблемам, звязаным з функцыянаваннем беларускай мовы.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя