Дырэктар Менскага заапарка і яго жонка гандлявалі рэдкімі жывёламі



Дырэктар Менскага заапарка і яго жонка гандлявалі рэдкімі жывёламі. Падрабязнасці расследавання крымінальнай справы распавяла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова ў эфіры „Альфа-радыё”, паведамляе БЕЛТА.

Раней было ўстаноўлена, што, карыстаючыся службовымі паўнамоцтвамі ў карыслівых мэтах, дырэктар заапарка арганізаваў вываз шчанюкоў гіенавідных сабак з Менскага заапарка ў Берасцейскую вобласць для продажу. У ходзе расследавання высветлілася, што ён дзейнічаў разам з жонкай – яна працавала ў заапарку начальнікам заатэхнічнага аддзела.

Як усталявалі следчыя, выпадак з продажам гіенавідных сабак не быў адзіным. Так, з тэрыторыі заапарка „зніклі” усходнесібірская рысь, усходні калобус, генета, тры асобіны балівійскіх мірыкіні. Пры гэтым падначаленым давалі даручэнне зрабіць фіктыўныя дакументы аб смерці жывёл.

Дырэктар заапарка і яго жонка застаюцца пад вартай, іх падазраюць у крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі. расследаванне працягваецца.