Дырэктарка «Генома» Дар’я Царык — на волі



Дырэктарка арганізацыі «Геном» Дар’я Царык, што спрыяла людзям з рэдкімі хваробамі, выйшла на волю пасля 8 сутак зняволення.

Супрацоўнікі ГУБАЗІКа раніцай 13 студзеня ў Менску зладзілі ў Дар’і ператрус, і той жа дзень яе затрымалі ды асудзілі да 8 сутак зняволення, паведамляе novychas.online.

Дар’я Царык з’яўляецца дырэктаркай «Генома» (арганізацыя, якая займаецца дапамогай людзям з рэдкімі генетычнымі нейра-цяглічнымі захворваннямі), а таксама сяброўкай праўлення арганізацыі «Радзіслава» (дапамагае жанчынам і дзецям, якія сталі ахвярамі хатняга гвалту).

[manual_related_posts]