Дырэктарку Гарадзенскай выставачнай залі прымусілі звольніцца



Дырэктарка Гарадзенскай выставачнай залі Ірына Сільвановіч звольнілася прымусова, але па дамове бакоў. Пра гэта паведамляе “Белсат”. Ірына Сільвановіч кіравала выставачнай залай 17 гадоў. Не дапрацавала да пенсіі паўтара года.

Ірына і Аляксандр Сільвановічы — вядомая ў горадзе пара мастакоў. Пасля падзей мінулага года Ірына падпісала адкрыты зварот работнікаў культуры супраць гвалту і за новыя выбары. Падчас жнівеньскіх пратэстаў, Сільвановічы выступалі са сцэны на плошчы Леніна падчас мітынгу. Адначасна ў 2015-м годзе жанчына не пускала на выставу ў залю журналістаў “Белсата”, а пазней сведчыла супраць іх на судзе.