Дыскусія пра новыя правілы арганізацыі масавых акцый



Моладзь БНФ запрашае на дыскусію „Новы закон пра масавыя мерапрыемствы: ці змянілася сытуацыя са свабодай сходаў?„, якая адбудзецца 1 сакавіка (пятніца) ў Менску ў цэнтральнай сядзібе БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3), пачатак а 18:30.

Нагодай для дыскусіі будуць змены ў заканадаўства пра масавыя мерапрыемствы, якія набылі моц ад 26 студзеня. У прыватнасці, арганізатары акцыяў цяпер могуць не падаваць заяўку на дазвол у правядзенні мерапрыемства, а проста паведаміць пра яго ўладам. Але месцы, вызначаныя ўладамі для правядзення такога мерапрыемстваў у паведамляльным парадку – нешматлікія і малалюдныя. Пры гэтым урадам зацверджаны агульны для ўсёй краіны „тарыфны план” аплаты паслугаў міліцыі па ахове парадку на акцыях, які назіральнікі назвалі нерацыянальна завышаным. У СМІ пакуль не было паведамленняў пра тое, каб нехта з палітычных сілаў скарыстаўся гэтым паведамляльным парадкам арганізацыі акцыяў.

Мэтай дыскусіі будзе абмеркаванне новых номаў і вызначэнне таго, наколькі актывісты могуць скарыстацца імі для сваіх мэтаў.

Падчас імпрэзы будзе разгледжаны шырокі спектр пытанняў:

  • Чым рэгулюецца правядзенне масавых мерапрыемстваў у Беларусі? Якія ёсьць віды масавых мерапрыемстваў? Чым адрозніваецца дэманстоацыя ад шэсця, а пікет – ад схода? А адзін чалавек – ці гэта ўжо акцыя на якую трэба дазвол? Калі і дзе можна праводзіць масавыя мерапрыемствы? Як змянілася ў студзені гэтага года заканадаўства пра масавыя мерапрыемствы і якая цяпер устаноўленая адказнасць за яго парушэнне? Як правільна аформіць і падаць заяўку на правядзенне мерапрыемства? Што мусіць быў у лісце аб правядзенні мерапрыемства паводле паведамляльнага парадку? Як суадносяцца міжнародныя стандарты і беларуская практыка правядзення сходаў і мітыннгаў?

Перад удзельнікамі сустрэчы выступіць намеснік старшыні БНФ Аляксей Янукевіч, які распавядзе пра свой багаты досьвед арганізацыі масавых мерапрыемстваў у Беларусі цягам апошніх двух дзесяцігоддзяў. У якасьці экспэртаў выступяць спецыялісты беларускіх правабарончых арганізацыяў, адмыслоўцы ў галіне міжнародных стандартаў правоў чалавека.

Гэтая сустрэча будзе працягам цыклу правабарончых дыскусій Моладзі БНФ. Да ўдзелу запрашаюцца маладзёвыя актывісты, сябры грамадскіх аб’яднанняў і ініцытяваў, усе хто цікавіцца пытаннямі свабоды сходаў у Беларусі.   

Дыскусія адбудзецца 1 сакавіка (пятніца) ў сядзібе БНФ (Менск, вул. Чарнышэўскага, 3), пачатак а 18:30.

Паводле прэс-рэлізу