Дыспетчар, які садзіў самалёт з Пратасевічам, з’ехаў разам з сям’ёй?



Дыспетчар, які садзіў самалёт з Пратасевічам, з’ехаў разам з сям’ёй. Як стала вядома “Нашай Ніве” ад некалькіх дыспетчараў “Белаэранавігацыі”, разам з сям’ёй з Беларусі з’ехаў дыспетчар, які меркавана вёў перамовы з пілотам Rynair рэйса Афіны-Вільня, на борце якога знаходзіўся Раман Пратасевіч.

Дыспетчар Алег Галегаў жыў у Менску разам з сям’ёй, цягам некалькіх дзён да яго не ўдалося датэлефанавацца па хатнім тэлефоне. У «Белаэранавігацыі» ён працаваў як мінімум з 2010 года. На пачатку ліпеня павінен быў пасля адпачынку выйсці на змену, яго прозвішча стаяла ў раскладзе дзяжурстваў, але калегі яго так і не ўбачылі.

Журналісты спрабавалі звязацца з Алегам і яго жонкай, але мабільны не адказвае, сацыяльныя сеткі вычышчаны.

Беларускае Радыё Рацыя