Дыяспара ў Італіі дапамагае рэпрэсаваным беларусам



Расповеды пра тое, што такое Беларусь і чаму там ёсць праблемы з дэмакратыяй і гуманітарная дапамога – у такіх накірунках працуюць прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Італіі. Акцыя салідарнасці таксама адбываюцца, але гэта не прыярытэтны накірунак, – адзначыла беларуска Юлія Юхно-Тарасевіч:

Цяпер я займаюся гуманітарнай дапамогай, распрацоўваю праграму, пра якую, на жаль, зараз не магу распавесці, яна тычыцца дзяцей рэпрэсаваных. І займаюся, скажам так, прапагандысцкай у нейкім сэнсе дзейнасцю, але ў пазітыўным сэнсе. Я распавядаю ў Італіі пра Беларусь, пра беларусаў, не толькі пра нашу рэвалюцыю, нашу барацьбу, але і пра тое, што было раней – пра нашу гісторыю, наша геаграфічнае становішча.

Як адзначыла Юлія Юхно-Тарасевіч, дапамога найперш арыентаваная на тых беларусаў, што з палітычных матываў выехалі з Беларусі і не могуць у бліжэйшы час вярнуцца на радзіму.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]