Дзе адпачыць зімой?
Пагаршэнне эканамічнага стану адбілася і на працы турыстычнага агенцтва “Сезон адпачынку” у Бярозе. Людзі дазваляюць сабе кароткі зімовы адпачынак у экзатычных цёплых краінах.
Але паток турыстаў недастатковы. Выручаюць школьнікі, кажа спецыяліст турагенцтва Надзея Траццяк:
– Найбольш паулярныя ў зімовы перыяд Туніс, Шры-Ланка, Дамінікана, Куба. Мінімальныя цэны ад 1200 даляраў на 10 начэй на дваіх. Мы прадстаўляем сваі паслугі і школам, фармуем для іх туры па рэспубліцы Беларусь.
Паводле Надзеі Траццяк, агенцтва дапамагае ў набыцці квіткоў па найбольш прымальных цэнах, калі людзі самі вырашаюць наведаць тую ці іншую краіну. Яна радуецца таму, што беларусы рознага ўзросту сталі больш цікавіцца вандроўкамі ў іншыя краіны і скарыстоўваюць любыя магчымасці для іх наведвання.
Беларускае Радыё Рацыя