Дзе ездзіць раварыстам?



У Бярозе да гэтага часу не створаны ўмовы для раварыстаў. За 2013 год аштрафавана 570 раварыстаў, з якіх нецвярозымі былі толькі 70. Гэта вельмі абурае людзей. Бо ездзіць па пешаходных дарожках – гэта экстрым, які б’е па нервах, суставах і па самой тэхніцы, кажуць людзі:

– Ехаць па пешаходнай дарожцы немагчыма, трэба аб’язджаць пешаходаў. Раварыстаў трэба заахвочваць. Маленькі горад, няхай людзі ездзяць на веласіпедах, а не на старых аўто, якія забруджваюць паветра. На вуліцы Леніна намалявалі жоўтую лінію, а для чаго яна – не зразумела. Людзі як хадзілі там раней, так і ходзяць зараз.

– Спачатку трэба зрабіць дарожкі для раварыстаў, а пасля ўжо штрафаваць за тое, што людзі парушаюць правілы, а не штрафаваць іх за тое, чаго няма. Трэба таксама зрабіць з’езды для веласіпедыстаў.

Начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі і добраўпарадкавання Бярозаўскага райвыканкама Яўген Клемяшук паабяцаў, што паціху ўсё будзе зроблена.

Паціху – паняцце расцяжнае, а выкананне правілаў даісты патрабуюць тут і цяпер, кажуць людзі.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Бяроза