Дзень добрых спраў у Бабруйску



Акцыя па зборы сродкаў для людзей без пастаяннага месца жыхарства і тых, што апынуліся за рысай беднасці пройдзе ў бабруйскім гандлёвым цэнтры „Карусель”. 24 лістапада з 18 да 21 гадзіны на тэрыторыі цэнтра будзе дзейнічаць пункт прыёма адзення, ежы і рэчаў першай неабходнасці.

Распавядае кіраўнік дабрачыннай арганізацыі „Справядлівая дапамога” Максім Чарняк:

– Мы займаемся дапамогай дарослым людзям, і большасць тых з кім мы працуем – гэта людзі, якія не маюць пастаяннага месца жыхарства. Мэтай гэтай акцыі будзе збор сродкаў для дапамогі, прадуктаў харчавання, адзення, бытавой хіміі. Самая вялікая патрэба ў верхнім мужчынскім адзенні.  

Гэта ўжо другая акцыя, зладжаная актывістамі пры падтрымцы кіраўніцтва мясцовага гандлёвага цэнтра.

Алена Вільтоўская, Беларускае Радыё Рацыя, Бабруйск.