Дзень памяці блаславёных Падляшскіх мучанікаў



Дзень памяці блаславёных Падляшскіх мучанікаў малітоўна адзначылі ў Беларускай грэка-каталіцкай Царкве. Ужо прайшло 143 гады, калі ў вёсцы Пратуліна загінулі, баронячы свой уніяцкі парафіяльны храм ад пераводу яго на праваслаўны, 13 жыхароў, пакутнікаў за веру. У Гарадзенскай парафіі захоўваюцца часціны мошчаў мучанікаў. Там прайшла боская літургія памяці блаславёных.

Кажа парах парафіі, айцец Андрэй Крот:

– Блаславёныя – гэта значыць шанаваныя толькі ў лакальнай царкве, не ў паўсюднай царкве. Хаця гэта не змяншае іх святасць. Гэта значыць толькі, што той працэс, які Царкава праводзіць у распазнанні святасці асобаў, можа ісці яшчэ на адну прыступку далей. Тэртуліан, старажытны хрысціянскі пісьменнік, калісьці сказаў, што кроў мучанікаў – гэта насенне хрысціянаў. Калі ў свеце ўзмацняліся пераследы Царквы, то Царква ні толькі не гінула – яна наадварот пачынала квітнець, бо гэта божая логіка.

13 Падляшскіх мучанікаў былі беатыфікаваны з нагоды 400 годдзя Берасцейскай царкоўнай уніі ў 1996 годзе. А ў вёсцы Кастамлоты дзейнічае санктуарый Падляшскіх мучанікаў.

[Not a valid template]

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя