Дзень памяці Ларысы Геніюш



Выбітная паэтка і патрыётка Ларыса Геніюш пакінула гэты свет 35 гадоў таму. У менскай Арт-сядзібе гэтую дату адзначылі лекцыяй літаратара Міхася Скоблы.

Напярэдадні свята Вялікадня мы сустракаемся ў Арт-сядзібе з такой, як мне здаецца, аптымістычнай нагоды. Здавалася б, дзень памяці Ларысы Геніюш, якая пайшла з жыцця 35 гадоў таму, 7 красавіка, але на нашай вечарыне не павінна быць месца ні смутку, ні жалобе. Яе творы жыццялюбныя, яны сцвярджаюць перамогу жыцця над смерцю.

На Арт-сядзібе праходзіць цыкл імпрэз, прысвечаных стагоддзю абвяшчэння БНР. Адной з іх і сталася лекцыя Міхася Скоблы, які асабіста ведаў Ларысу Геніюш.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара