Дзень памяці прападобнай Еўфрасінні ў Полацку



5 чэрвеня ў Полацку ўрачыста адзначаецца Дзень памяці прападобнай Еўфрасінні Полацкай.

Як і ў мінулыя гады, у Сафійскім саборы адбылася Боская літургія, прычым казань прагучала па-беларуску.

Традыцыйна ад сцен Сафійскага сабора ў Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр накіраваўся Хросны ход, да якога па ходзе руху далучаліся Хросныя хады ад храмаў Полацка і Полацкага раёна.

У Хросным ходзе і іншых мерапрыемствах прымалі ўдзел улады Віцебскай вобласці, кіраўнікі Полацка і Наваполацка, а таксама тысячы мясцовых жыхароў і паломнікаў.

[Not a valid template]

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара