Дзень пажылых людзей у Бярозе



Асаблівая ўвага пажылым людзям у Беларусі надаецца 1 кастрычніка. Калі з 1992 года ўлады пачалі адзначаць Дзень пажылых людзей. У гэты дзень мастацкія калектывы ветэранаў радуюць сваімі выступамі тых пажылых, хто прыйшоў іх паслухаць. Сёлета ў новым Бярозаўскім Палацы культуры была арганізаваная выстава мастацкіх вырабаў пенсіянераў. Затым адбыўся канцэрт, які зладзілі мастацкія калектывы людзей пенсійнага ўзросту з розных рэгіёнаў Берасцейскай вобласці. Сёлетняя праграма свята страціла сустрэчу ўладаў з пенсіянерамі, як гэта рабілася раней. Жыццём пенсіянераў цікавіліся толькі журналісты.

Кажуць людзі:

– Зараз я проста жыву, як кажуць «цвету и пахну», толькі каб здароўе дазваляла. Пенсія мяне задавальняе, хапае.

– Я дзяржслужачы, пенсію налічваюць, мне хапае, але як жывуць нашыя астатнія пенсіянеры, нельга перадаць словамі: 100-150 даляраў – што гэта за пенсія?

– Трэба вярнуць ільготы абавязкова, і пенсія малая і льгот няма, за гэтымі коштамі мы не ўгонімся. Наша пенсія падрасце, а на заўтра – ужо іншыя кошты.

З 1 ліпеня 2019 года планка пажылога ўзросту паднялася. Для жанчын – 56 гадоў з паловай, для мужчын – 61 год з паловай гадоў. І гэта не апошнія змены ў гэтым накірунку.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя