Дзень традыцыйнага пісьма ў Гародні



На гарадзенскім галоўпаштамце адбылася акцыя бясплатнай адпраўкі паштовак з выявай алімпійскага чэмпіёна Івана Ціхана. Агулам гарадзенцам раздалі тры тысячы паштовак.  Паштоўку з адмысловым гашэннем толькі падчас гэтай акцыі можна было ўласнаручна падпісаць і адправіць сябрам і знаёмым без аплаты паштовых паслугаў.

Пра акцыю распавядае адзін з супрацоўнікаў гарадзенскага філіяла «Белпошты»:

– Акцыя прымеркавана да Дня традыцыйнага пісьма, які адзначаецца ва ўсім свеце 23 студзеня. Таму мы хацелі б, каб наведнікі нашага паштовага аддзялення змаглі нагадаць пра сябе сваім блізкім, родным, каб напісалі ім пару словаў. Менавіта сваім почыркам, паказалі ўнікальнасць свайго почырка. Каб традыцыйнае пісьмо працягвала жыць далей. 

p6

Акцыя была прымеркавана да 23 студзеня – сусветнага Дня традацынага пісьма. Свята заснаванае з мэтай нагадаць усім жыхарам планеты пра ўнікальнасць традыцыйнага ліставання, пра неабходнасць практыкавацца ў ім, а таксама аб непаўторнасці почырку кожнага чалавека.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя