Дзень валанцёра ў гарадзенскай „Нашай Каве”



Пазнаёміцца з рознымі валанцёрскімі ініцыятывамі Гародні, даведацца пра замежны досвед дабраахвотніцкай працы, а таксама пагутарыць на замежнай мове – гэта толькі невялічкая частка праграмы, што адбывалася ў гарадзенскай кавярне „Наша Кава”.

Гэтая сустрэча была прысвечана Сусветнаму дню валанцёра, што адначаецца ва ўсім свеце 5 снежня.

Пра тое, што для іх валанцёрства, распавядаюць валанцёры, што прыйшлі на сустрэчу:

– Я не магу сказаць, што я такая валанцёр па жыцці, але некалькі праектаў мяне цікавяць.

– Валанцёрства – гэта не дзейнасць, а філасофія жыцця. Я думаю, што гэта такі падыход да працы.

– Гэта таксама дапамога дзецям-інвалідам. У нас па аўторках ідуць заняткі з дзецьмі.

Кожны прысутны, як беларус, так і замежнік, дзяліўся разнастайным досведам сваёй валанцёрскай дзейнасці, а за цікавую асабістую гісторыю дабраахвотнай працы можна было атрымаць смачную каву і пачастунак да яе.

Беларускае Радыё Рацыя