Дзень ведаў у Берасці



У Берасці прайшлі школьныя лінейкі і першыя заняткі. Не абмінуў Дзень ведаў і адзіны беларускамоўны клас школы № 29, што ў Маскоўскім раёне Берасця. Гэты клас існуе ўжо не першы год і зараз ён ужо мае назву 7 «Г»:

Нам падабаецца вучыцца. Падабаецца, што клас невялікі. Усе прадметы на беларускай мове.

РР: І нават фізкультура?

Так. Гэта таксама.

Мне таксама падабаецца, бо кожны урок як факультатыў, дзе кожнаму тлумачаць асобна і ўсе атрымліваюць больш ведаў.

РР: А ніякіх праблем не ўзнікала?

Не. Мне падабаецца вучыцца на беларускай мове, бо гэта наша родная мова і мы павінны гутарыць на ёй?

Усяго ў класе чацвёра вучняў і цягам год гэтая лічба не змянялася. У сваю чаргу дырэктар 29 школы Сяргей Саўчук паведаміў што заяў на беларускую мову навучання ад бацькоў сёлета не было. Некаторыя з бацькоў вучняў беларускамоўнага класа лічаць, што гэтую інфармацыю праверыць цяжка.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце