Дзень Волі адсвяткавалі ў легендарнай „Чэбурэчнай”
Дзень Волі адсвяткавалі ў менскай „Чэбурэчнай”, якая знаходзіцца на вуліцы Валадарскай, 9.
Менавіта ў гэтым месцы 25 сакавіка 1918 года была прынята Трэцяя ўстаўная грамата, якая абвясціла Беларускую Народную Рэспубліку свабоднай і незалежнай дзяржавай.
Наведнікаў не спужала сусветная пандэмія каронавіруса – хаця гэтым разам адсвяткаваць Дзень Волі ў „Чэбурэчную” прыйшло значна менш людзей, чым у папярэднія гады.
– Гэта адно з нашых найвялікшых святаў, таму нават падчас каронавіруса, калі ты сядзіш дома, то трэба святкаваць дома. Мы вырашылі ўсё ж такі сабрацца, бо мы маладыя, моцныя і нас каронавірус не возьме.
– 102 гады таму былі вайна, акупацыя, „іспанка” – гэта не перашкодзіла абвясціць Трэцюю ўстаўную грамату.
Падчас святкавання традыцыйна быў зачытаны тэкст Трэцяй устаўной граматы, а таксама праспявана песня „Ваяцкі марш”.
Беларускае Радыё Рацыя, Менск
