Дзень Волі, Гародня: Уздымаліся ўсе асноўныя сучасныя праблемы



У Гародні – на вуліцах спакойна. Учора ў Каложскім парку прайшла дазволеная ўладамі акцыя да Дня Волі. Хоць шмат удзельнікаў не прыйшло, але пра акцыю ведаюць многія, дзякуючы сацыяльным сеткам. Наш карэспандэнт Якуб Сушчынскі падвёў вынікі гэтага дня:

– На святочны мітынг прыйшло каля 150 людзей. Гэта былі невыпадковыя людзі – тыя, каму дарагая ідэя беларускай незалежнасці. Але іх магло быць і больш. Як я даведаўся пазней, былі і такія, якія не з’арыентаваліся з часам правядзення і прыйшлі, калі акцыя ўжо закончылася. Пра што ішла размова на мітынгу? Уздымаліся тэмы не толькі з гістарычнага мінулага. Вольны мікрафон, якім скарысталіся ўсе ахвотныя, дапамог высветліць ўсе асноўныя сучасныя сацыяльныя і нацыянальныя праблемы.

Улады на 25 сакавіка намагаліся зменшыць колькасць удзельнікаў акцыі апазіцыі. Так, шмат забаўляльных мерапрыемстваў было арганізавана на Савецкай плошчы.

Беларускае Радыё Рацыя