Дзень Волі на Майдане



24 сакавіка Беларускі цэнтар «Сябры», тактычная група «Беларусь» і міжнародны фонд «Валошка» адзначаць Дзень Волі ў цэнтры Кіева, на Майдане Незалежнасці, паведамляе svaboda.org.

Пра намер правесці акцыю арганізатары паведамілі кіеўскім уладам: згодна з заканадаўствам, для масавых захадаў тут не патрэбны адмысловы дазвол. Атрымаўшы заяўку, мэрыя мусіць забяспечыць грамадскі парадак.

Як сказала адна з кіраўніц «Сяброў» Галіна Сарочык, плануецца невялікі мітынг з вольным мікрафонам для віншаваньняў, а потым пераход да вуліцы Грушэўскага дзеля ўшанавання памяці Міхася Жызнеўскага  і ўскладання кветак да помніка Вячаславу Чарнаволу (трагічна загінулы лідар Народнага руху Украны).

Усеўкраінскі саюз беларусаў, які абʼядноўвае іншыя беларускія суполкі на тэрыторыі краіны і шчыльна супрацоўнічае з амбасадай, не ладзіць акцыяў у гонар БНР. Традыцыйна Дзень Волі адзначаюць беларусы Львова і Чарнігава.