Дзень Волі ў Баранавічах



У Баранавічах дэмакратычная супольнасць адзначыла 100-годдзе Беларускай Народнай Рэспублікі. З 12-й да 16-й гадзіны ў цэнтры горада ў Маладым парку прайшоў фэст.

З 15 да 18 гадзін імпрэзы ладзіліся ў школе мастацтваў. Святы былі нешматлюдныя, але звярталі на сябе ўвагу гараджан бел-чырвона-белай сімволікай, песнямі і прамовамі.

Выступілі гісторыкі Ігар Мельнікаў і Анатоль Сідарэвіч, а Алег Панамароў правёў віктарыну.

Гісторык Ігар Мельнікаў:

– 100 год БНР павінна аб’ядноўваць нас.

Старшыня Баранавіцкага арганізацыі Таварыства беларускай мовы Мікалай Падгайскі:

– Я вельмі задаволены. Музыка і гісторыя, і вось гэтыя столікі, за якімі гандлююць цікавосткамі – гэта проста супер.

Баранавіцкі каардынатар Руху „За Свабоду” Уладзімір Гундар:

– Свята цудоўнае, надвор’е цудоўнае, людзі прыйшлі.

– Першая цэгла са сцяны выпала. Будзем спадзявацца, што ў нашай дзяржавы з’явяцца сапраўдныя гістарычныя сімвалы, а мы станем свабодным і дэмакратычным народам.     

Арганізатары імпрэзы спадзяюцца, што рух у асэнсаванні сапраўднай незалежнасці і ідэнтычнасці не спыніцца.

Беларускае Радыё Рацыя