Дзень здароўя ў Баранавіцкай суполцы ТБМ
Здароўе і мова разам ідуць у Баранавіцкай суполцы Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны. Традыцыйнымі сталі дні здароўя, якія арганізуюць кіраўнікі Таварыства.
Спартовыя спаборніцтвы і гульні пад беларускія песні і музыку, чытанне вершаў сяброў суполкі падчас агульнага стала за гарбатай і кавай падабаецца людзям і мацуе калектыў, кажа намеснік старшыні Таварыства Мікалай Падгайскі:
– Гулялі ў розныя спартыўныя гульні, слухалі песні, папілі гарбаты, як заўсёды, добра адпачылі.
Вячаслаў Болбат: Я з вялікім задавальненнем удзельнічаў у гэтых гульнях, кідаў гэтыя мяшэчкі з крупамі і стараўся папасці.
Аркадзь Несцярук: Вельмі спадабаліся конкурсы, дарэчы, ва ўсіх вельмі-вельмі падняўся настрой.
У дні здароўя ўдзельнічалі не толькі дарослыя, але і дзеці.
Паводле Мікалая Падгайскага, такое правядзенне выходнага дня прыносіць радасць для душы і цела. Трэба адзначыць, што Баранавіцкая суполка Таварыства беларускай мовы – адна з лепшых у краіне.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Валерыя Дзьячкова