Дзесяцерых жахароў Пінска пакаралі ад чатырох да пяці гадоў зняволення



Усе дзесяць фігурантаў другой групы “пінскай справы” не пагадзіліся з прысудам, які ім вынесла суддзя Вера Філонік і складаюць апеляцыі ў Берасцейскі абласны суд. Дзесяцерых жахароў Пінска пакаралі ад чатырох да пяці з паловаю гадоў зняволення ва ўмовах узмоцненага рэжыма. Грамадская дзяячка з Пінска Вераніка Іванова, якая прысутнічала на паседжаннях, гаворыць, што да такіх тэрмінаў усе былі падрыхтаваныя:

„Ад моманту затрымання хлопцаў быў зразумелы фінал. Мае прагнозы нават былі больш негатыўныя: я меркавала што ніжняя планка будзе стартаваць ад 4.5 гадоў, але некаторым нашым фігурантам далі 4 гады, таму гэта крыху мягчэй, чым мне здавалася. Агулам- сітуацыя чаканая. Так, цяжка. Так, вельмі складана прыняць тое, што адбываецца, але гэта чакана”.

Дарэчы, на мінулым тыдні адбыўся разгляд апеляцый, якія падавалі абвінавачаныя пінчукі з першай групы. Для чатырнаццаці жыхароў Пінска суд пакінуў пакаранне без зменаў – ад пяці з паловаю да шасці з паловаю гадоў калоніі і абавязаў сплаціць звыш 200 тысяч рублёў кампенсацыі маральнай шкоды.

Беларускае Радыё Рацыя